Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на званкі і інтэрнэт у роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве стануць камфортнымі з 1 сакавіка 2025 года. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будзе падрыхтаваны праект рашэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, які прадугледжвае ўстанаўленне зніжаных міжаператарскіх тарыфаў і забеспячэнне з 1 сакавіка 2025 года беларускіх і расійскіх абанентаў паслугамі сувязі па тарыфах, супастаўных з прымяняемымі ў так званай дамашняй сетцы ў аб'ёме не менш за 300 мінут бясплатных уваходных галасавых выклікаў і не менш за 5 гігабайт перадачы даных у месяц. Гэта дазволіць грамадзянам на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы карыстацца на камфортных умовах яшчэ большым аб'ёмам галасавых паслуг і ўпершыню значным аб'ёмам перадачы даных. Хачу падкрэсліць, што і тэхнічна, і эканамічна гэта не такое простае рашэнне, але такое было даручэнне кіраўнікоў дзяржаў, і яно выканана", - сказаў Раман Галоўчанка.
Як нагадаў старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін, раней бясплатнымі сталі ўваходныя выклікі ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. "Цяпер мы ідзём далей. З 1 сакавіка наступнага года для абанентаў расійскіх і беларускіх аператараў трэба забяспечыць камфортныя тарыфы для тэлефонных размоў і для перадачы інтэрнэт-даных. І яны павінны быць супастаўныя з тымі, якія цяпер дзейнічаюць для дамашняй сеткі, і людзі змогуць яшчэ скараціць свае расходы. Ну і, што самае важнае, часцей і нядорага размаўляць паміж сабой", - падкрэсліў ён.-0-