Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лістапада 2024, 14:04

Галоўчанка: саюзнае будаўніцтва дапамагае Беларусі і Расіі эфектыўна процістаяць выклікам і пагрозам

Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка
Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзнае будаўніцтва дапамагае Беларусі і Расіі эфектыўна процістаяць выклікам і пагрозам. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша сустрэча праходзіць напярэдадні знакавай даты - 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. За гады саюзнага будаўніцтва намі створана, без перабольшання, унікальная інтэграцыйная мадэль, у рамках якой пры поўным захаванні суверэнітэту Беларусі і Расіі сфарміраваны неабходныя ўмовы для забеспячэння камфортнага жыцця і работы грамадзян дзвюх дзяржаў і бізнесу, а таксама далейшага развіцця эканамічнага супрацоўніцтва. Можна з упэўненасцю сказаць, што 25 гадоў таму кіраўнікамі краін быў зроблены правільны выбар. Саюзнае будаўніцтва дапамагае цяпер Беларусі і Расіі эфектыўна процістаяць сучасным выклікам і пагрозам, стварае неабхоныя ўмовы для далейшага развіцця нашых краін, павышэння дабрабыту і ўзроўню жыцця народа. І гэта не пустыя, не парадныя словы. Да юбілейнай даты мы падыходзім з добрымі эканамічнымі рэзультатамі", - сказаў Раман Галоўчанка.

У параўнанні з 1999 годам істотна вырас узровень валавога ўнутранага прадукту дзвюх краін: у Беларусі - больш як у 6 разоў, у Расіі - у 10 разоў. Аб'ём ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі павялічыўся амаль у 7 разоў, у Расіі - амаль у 11 разоў.

"І нягледзячы на ​​цяперашнія няпростыя знешнія ўмовы, цесная інтэграцыя дае магчымасць нам захоўваць гэту пазітыўную дынаміку. За 8 месяцаў бягучага года рост валавога ўнутранага прадукту ў абедзвюх краінах перасягнуў 4 працэнты. З кожным годам паляпшаюцца рэзультаты ўзаемнага гандлю. Па выніках 9 месяцаў бягучага года таксама значна вырас наш тавараабарот", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі