Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2024, 13:48

Галоўчанка расказаў пра тэхналагічны суверэнітэт Беларусі

Раман Галоўчанка. Фота з архіва
Раман Галоўчанка. Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказаў пра тэхналагічны суверэнітэт Беларусі і назваў канчатковую мэту работы па імпартазамяшчэнні.

Раман Галоўчанка заўважыў, што не трэба абсалютызаваць паняцце тэхналагічнага суверэнітэту, паколькі поўнасцю незалежных у гэтым сэнсе краін папросту няма. У вытворчых ланцужках выкарыстоўваецца міжнародная кааперацыя, прынцып падзелу працы. "Для нас важна не столькі імпартазамяшчэнне само па сабе, колькі асэнсаваная лакалізацыя, гэта значыць замяшчаць трэба тое, што важна для развіцця краіны і мінімізацыі расходаў", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

"Гэтым мы і займаемся ў тандэме з Расійскай Федэрацыяй і менавіта праз гэта разглядаем астатнія пытанні. У прыватнасці, усе льготы, прэферэнцыі, дзяржпадтрымка і гэтак далей павінны прадастаўляцца толькі тым, хто дасягнуў рэальнага ўзроўню лакалізацыі вытворчасці", - дадаў прэм'ер-міністр.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што і Расія, і Беларусь дзейнічаюць зыходзячы з нацыянальных прыярытэтаў, але гэта ім зусім не перашкаджае фарміраваць агульныя планы па імпартазамяшчэнні  і павышэнні ўзроўню лакалізацыі ў асобных галінах. Напрыклад, у аўтамабілебудаванні, дзе абедзве дзяржавы цесна звязаны паміж сабой. "Беларусь - пастаўшчык вялікай колькасці аўтакампанентаў у Расію, мы таксама шмат імпартуем (з Расіі . - Заўвага БЕЛТА) для нашага аўтамабілебудавання. Тут абсалютна рэальна і неабходна зрабіць унутрыгаліновую раскладку, што імпартазамяшчаем мы, а што - Расійская Федэрацыя. Тое ж самае ў мікраэлектроніцы", - растлумачыў кіраўнік урада.

Гаворачы ўвогуле аб імпартазамяшчэнні, Раман Галоўчанка падкрэсліў, што тэма гэта складаня, але "ўрад разумее і бачыць, куды ісці". Ёсць адпаведныя штогадовыя планы і праграмы, яны паспяхова рэалізуюцца. Напрыклад, у 2023 годзе экспарт прадукцыі айчыннага машынабудавання ў Расію склаў $6,5 млрд, а вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі дасягнула практычна $5 млрд. "Поспехі ёсць, і яны відавочныя", - лічыць прэм'ер-міністр. Але гэта зусім не значыць, што можна самазаспакойвацца, наадварот, тэмпы неабходна нарошчваць, і менавіта такія задачы ставіць перад урадам кіраўнік дзяржавы. Аб гэтым ішла размова, у прыватнасці, напярэдадні на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі аб стане і задачах развіцця прамысловасці. "Прэзідэнт жорстка на гэту тэму выказаўся, запатрабаваўшы на гэтым напрамку ўзмацніць работу. Мы гэта будзем выконваць", - сказаў Раман Галоўчанка.

Канчатковая мэта, паводле яго слоў, - гэта павышэнне лакалізацыі вытворчасці (прычым, для розных галін устанаўліваюцца розныя паказчыкі), асваенне новых тэхналагічных аперацый. "Максімальная колькасць тэхналагічных аперацый па вытворчасці павінна ажыццяўляцца ўнутры рэспублікі. Вось наша канчатковая мэта", - сказаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі