21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы інтэнсіўна папрацавалі ў мінулым годзе і правялі комплекс мерапрыемстваў, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі. Мерапрыемствы прайшлі на высокім арганізацыйным і ідэйна-палітычным узроўні, выклікалі пазітыўны грамадскі рэзананс у грамадзян нашай краіны і замежных гасцей. Сёння мы знаходзімся на пэўным экватары работы нашага камітэта. Мы нацэлены на правядзенне на такім жа высокім узроўні мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падрыхтоўка да гэтых мерапрыемстваў ужо вядзецца", - сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, шэраг мерапрыемстваў арганізаваны, праводзіцца ў планавым парадку. "Гэта датычыцца ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны, ваенна-мемарыяльнай, ваенна-пошукавай работы, рэстаўрацыі і прывядзення ў належны стан памятных месцаў. Асаблівая ўвага, вядома ж, удзяляецца клопату аб ветэранах і асобах, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. У арганізацыях аховы здароўя вядзецца работа па лячэбна-дыягнастычных мерапрыемствах у рамках комплексных медыцынскіх аглядаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Асобным блокам неабходна абмеркаваць правядзенне мерапрыемстваў 9 мая 2025 года. Прэзідэнтам пастаўлена задача разам з традыцыйнымі для такіх дат мерапрыемствамі (урачысты сход, канцэрт, парад) правесці яшчэ адно значнае мерапрыемства на плошчах Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра. А менавіта, своеасаблівую выстаўку, прысвечаную 80-годдзю Перамогі і дасягненням сучаснай беларускай абароннай прамысловасці, для таго, каб паказаць нашу пераемнасць у гэтым пытанні. Мінабароны, Мінкультуры, Дзяржкамваенпрамам прадстаўлены пэўныя прапановы па арганізацыі гэтага мерапрыемства, але ў поўным аб'ёме іх назваць канцэпцыяй нельга. Таму заслухаем асноўныя падыходы і ўдакладнім задачы", - абазначыў кіраўнік урада.-0-