16 кастрычніка, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Чым Беларусь можа быць карысная ШАС, расказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Магчыма, у вас ёсць пытанне: а чым Беларусь можа быць карыснай арганізацыі? Як прадстаўнік еўрапейскага рэгіёна мы здольны і гатовы арганічна дапаўняць супрацоўніцтва ў рамках ШАС у сферах эканомікі і бяспекі, выкарыстоўваючы для гэтага свой транзітны, прамысловы і навуковы патэнцыял, вопыт міратворчай дзейнасці і шматбаковай дыпламатыі. Беларусь - краіна з высокапрадукцыйнай сельскай гаспадаркай, развітымі аграрнай навукай, сельгасмашынабудаваннем, харчовай прамысловасцю, адзін з вядучых сусветных вытворцаў угнаенняў. Усё гэта стварае перадумовы для паспяховага ўзаемадзеяння ў сферы харчовай бяспекі. У нас ёсць добры вопыт і кампетэнцыі ў ІТ-сферы, сур'ёзныя напрацоўкі ў галіне навукі, прамысловасці, энергетыкі. Упэўнены, што выкарыстанне гэтага патэнцыялу дасць добрую сінергію", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён таксама адзначыў, што праз Беларусь ідуць важныя транспартныя калідоры з Азіі ў Еўропу ў рамках праекта "Пояс і Шлях". "Мы прымаем удзел у развіцці міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач - Поўдзень" і Паўночнага марскога шляху. Гатовы ўсяляк пашыраць тэму транспарту і лагістыкі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
"Мы ўступілі ў ШАС у той перыяд, калі наспела неабходнасць яе комплекснай мадэрнізацыі адносна сучасных геапалітычных рэалій. Гэта звязана і з усё большай колькасцю членаў сям'і ШАС, і з важнасцю забеспячэння яе эфектыўнай работы. Мы гатовы ўдзельнічаць ва ўдасканаленні статутных дакументаў і палажэнняў, структуры і форм работы Сакратарыята і Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС. Падтрымліваем правядзенне мерапрыемстваў у фармаце ШАС+, апрабаваным у рамках старшынства Казахстана. Лічу, што ШАС, якая стваралася ў асноўным як платформа для ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі і развіцця палітычнага дыялогу, цяпер назапасіла дастатковы вопыт і дагаворна-прававую базу, якія даюць магчымасць сур'ёзна рушыць наперад і ў практычных сферах, у тым ліку эканамічнай", - звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.-0-