Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2024, 17:43

Галоўчанка расказаў аб парадку дня маючага адбыцца Еўразійскага міжурадавага савета

31 мая, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў журналістам аб удзельніках і пытаннях, якія будуць абмяркоўваць у час Еўразійскага міжурадавага савета, які пройдзе ў Беларусі 3-4 чэрвеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка расказаў аб удзельніках сустрэчы. "Ёсць рабочая інфармацыя, што ўсе прэм'еры будуць. Арменію, магчыма, будзе прадстаўляць віцэ-прэм'ер. Таксама будзе прэм'ер-міністр Узбекістана як краіны-наглядальніка. Ганаровым госцем стане прэм'ер-міністр Азербайджана", - расказаў ён.

Кіраўнік урада таксама растлумачыў цікавасць сваіх замежных калег да гэтага мерапрыемства. "Мы будзем праводзіць пленарную сесію харчовай бяспекі ЕАЭС. Я ведаю, што мае калегі рыхтуюцца да сур'ёзных выступленняў па гэтай важнай праблематыцы, - адзначыў ён. - Парадак дня традыцыйна напружаны. Ёсць шэраг пытанняў, якія трэба абмеркаваць і знайсці для іх рашэнне".

Абмяркоўваць у час сустрэчы будуць у тым ліку і кантроль мытнага кошту тавараў. "Цяпер перастройваюцца многія імпартныя патокі. Таму трэба сачыць за гэтым, каб не было заніжэння мытнага кошту і нашы краіны не гублялі паступленні ў бюджэты дзяржаў", - дадаў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што пасля перагавораў раскажа аб іх выніках.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі