Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2024, 12:38

Галоўчанка прыняў удзел у святкаванні гадавіны трыумфу Сандзінісцкай рэвалюцыі ў Нікарагуа

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды святкавання 45-й гадавіны трыумфу Сандзінісцкай рэвалюцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі і павіншаваў са значнай датай. "Я прывёз вам самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды трыумфу Сандзінісцкай рэвалюцыі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўсяго беларускага народа. У гэтыя вялікія дні вы святкуеце 45-ю гадавіну перамогі рэвалюцыі. Некалькі тыдняў таму ў Беларусі адсвяткавалі 80 гадоў вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Таму хоць мы і знаходзімся на розных кантынентах, мы добра ведаем словы, якія нас аб'ядноўваюць, - перамога, свабода, незалежнасць. Будзьце вернымі ідэалам Сандзінісцкай рэвалюцыі, у аснове якіх чалавек і яго дабрабыт. І гэтыя ж ідэалы ў аснове палітыкі і нашай краіны. Viva Nicaragua!" - падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі.

Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга адзначыў у сваім выступленні, што Злучаныя Штаты Амерыкі прыходзілі ў краіну толькі з адной мэтай - разрабаваць яе і прысвоіць мясцовыя багацці, у адрозненне ад Савецкага Саюза, які працягваў руку дапамогі і ўсяляк дапамагаў дзяржаве. У прыватнасці, дапамога аказвалася ў сельскай гаспадарцы, для якой выдзелілі добрыя трактары BELARUS. Іх паставілі яшчэ ў савецкія часы, але тэхніка да гэтага часу працуе на нікарагуанскіх палях. Кіраўнік Нікарагуа асабліва падкрэсліў, што гэтыя трактары вельмі добрыя.

Раней прэм'ер-міністр Беларусі наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу і Кубу. Работа па развіцці супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі прадаўжаецца ў Нікарагуа. Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, галоўная мэта - закласці трывалы фундамент для работы на будучыню.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі