Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2024, 09:00

Галоўчанка прыме ўдзел у пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Маскве

Фота з архіва
Фота з архіва
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведае з рабочым візітам Маскву 12-13 снежня для ўдзелу ў пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

12 снежня пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД. Кіраўнікі ўрадаў традыцыйна абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў Садружнасці. Далей плануецца разгледзець і падпісаць шэраг дакументаў, якія датычацца супрацоўніцтва ў развіцці грамадзянскага суднабудавання і вытворчасці суднавага камплектуючага абсталявання, у падрыхтоўцы кадраў для пенітэнцыярных службаў, у галіне вывучэння, выкарыстання, аховы і маніторынгу падземных вод, у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама шэраг дакументаў па фінансавым забеспячэнні дзейнасці органаў СНД.

Таксама ў гэты дзень Раман Галоўчанка разам з іншымі кіраўнікамі дэлегацый наведае кампус Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Баўмана. Кіраўнікам дэлегацый раскажуць пра сучасны стан універсітэта і перспектывы яго развіцця, прадставяць інжынерныя студэнцкія праекты, пакажуць студэнцкі інтэрнат "Спектр" і Квантум-парк.

13 снежня пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Кіраўнікі краін ЕАЭС абмяркуюць актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў саюзе. У праекце парадку дня пасяджэння разгляд такіх тэм, як ход фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, газу, бюджэт ЕАЭС на 2025 год, фінансавае садзейнічанне сумесным кааперацыйным праектам у галінах прамысловасці. Запланавана таксама падпісанне падагульняючых дакументаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі