Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2024, 10:53

Галоўчанка прыбыў з афіцыйным візітам у Нікарагуа

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з афіцыйным візітам у Нікарагуа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У міжнародным аэрапорце імя Аўгуста Сесара Сандзіна прэм'ер-міністра Беларусі сустрэў саветнік Прэзідэнта Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Факунда Артэга Мурылья. У Манагуа ў кіраўніка беларускага ўрада запланаваны шэраг важных сустрэч для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Нікарагуа.

Раней Раман Галоўчанка наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу і Кубу. Работа па развіцці супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі прадоўжыцца ў Нікарагуа. Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, галоўная мэта - закласці трывалы фундамент для работы на будучыню.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі