Фота з архіва
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Расійскай Федэрацыі Радзіем Хабіравым прапанаваў рэалізаваць праект па мадэрнізацыі трамвайнага парку Уфы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Удзячны кіраўніцтву Башкортастана за пастаянны і непадроблены інтарэс і імкненне развіваць нашы адносіны. Падводзячы вынікі 2024 года, можна адзначыць збалансаванасць у гандлі, гэта адзін з самых важных паказчыкаў. Мы знайшлі тыя нішы, у якіх удала адзін аднаго дапаўняем. Сёння на вашай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі адзначалася некаторае зніжэнне тавараабароту, якое, безумоўна, не з'яўляецца крытычным, але яго неабходна пераадолець. Вельмі разлічваю, што сумесная рабочая група па супрацоўніцтве актыўна падключыцца да вырашэння гэтага пытання і будуць знойдзены рашэнні, якія дазволяць вывесці наш знешнегандлёвы абарот на належны ўзровень", - сказаў Раман Галоўчанка.

Адносіны паміж Беларуссю і Башкортастанам развіваюцца даволі дынамічна, з'яўляюцца новыя праекты. "Наш базіс, тое, з чаго мы пачыналі развіваць нашы эканамічныя адносіны, - гэта прамысловае супрацоўніцтва, вытворчая кааперацыя, паколькі і ў Башкортастане, і ў Беларусі вельмі развіты прамысловы сектар. Радуе, што праект МАЗа з Уфімскім трамвайна-тралейбусным заводам па вырабе тралейбусаў "Гараджанін" набірае абароты. Калі раней гэта былі дзясяткі адзінак выпушчанай прадукцыі, да 60 максімальна, то ўжо ў 2023 і 2024 гадах колькасць склала 238 і 307 тралейбусаў адпаведна. Радуе, што гэта прадукцыя заняла сваё месца не толькі ў пасажырскіх перавозках у Башкортастане, але і ў многіх іншых гарадах Расійскай Федэрацыі. Вядома, трэба прымаць меры і па далейшым пашырэнні. Лічу, што гэта прадпрыемства мае перспектывы стаць вядучым вытворцам у Расійскай Федэрацыі. І, вядома, трэк на стварэнне сумеснага прадпрыемства і новых вытворчых магутнасцей перспектыўны. Спадзяёмся на вашу падтрымку. Магчыма, будзем асвойваць і новую наменклатуру тэхнікі", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Для забеспячэння аператыўнай даступнасці грузавой тэхнікі МАЗа, паляпшэння сэрвіснага абслугоўвання вядзецца і работа па будаўніцтве новага дылерскага цэнтра. Падпісаны адпаведны мемарандум, вядзецца падбор зямельнага ўчастка і выпрацоўваецца бізнес-мадэль. "Спадзяёмся на падтрымку гэтай ініцыятывы і адпаведны кантроль за яе рэалізацыяй з боку ўрада Башкортастана", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.
"Наогул мы вельмі нядрэнна ўзяліся за пасажырскі транспарт. Я прысутнічаў на цырымоніі перадачы новых тралейбусаў і аўтобусаў рэгіёнам Башкортастана. Памятаю гэты эмацыянальны ўздым, нашы размовы з вадзіцелямі, якія былі шчыра рады таму, што пасля доўгіх гадоў работы на не зусім новай тэхніцы яны селі за руль новых сучасных машын. А гэта ўсё дзякуючы той увазе, якую вы ўдзяляеце гэтай важнейшай сферы. Трэба было б паглядзець, напэўна, і на мадэрнізацыю трамвайнага парку Уфы. Сумесны праект можна рэалізаваць па аднаўленні саміх трамвайных цялежак сіламі прадпрыемстваў Башкортастана і ўстаноўцы на іх новых кузаваў "Белкамунмаша". Такі праект дасць адпаведную прыбаўку і вашай прамысловасці, і прамысловасці Беларусі", - прапанаваў Раман Галоўчанка.
Пільная ўвага ўдзяляецца развіццю сумесных інвестыцыйных праектаў. "Завод па вытворчасці машын і абсталявання для апрацоўкі збожжа ("АМКАДОР-Агідэль") уведзены ў эксплуатацыю. Пакуль ён яшчэ не раскруціўся цалкам, пакуль недастаткова заказаў для выхаду на поўную праектную магутнасць. Трэба больш дасканала працаваць з падборам персаналу, каб забяспечыць адпаведны аб'ём выпуску. Спадзяёмся, што аграрыі падтрымаюць заказамі гэта прадпрыемства", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

Супрацоўнічаюць з Башкортастанам і іншыя беларускія прадпрыемствы. Мінскі завод колавых цягачоў выпускае цяжкія шматвосевыя самазвалы і шасі, спецтэхніку. Актыўна працуе з прадпрыемствам "Ідэль Нафтамаш", пастаўляе шасі для мантажу мабільных буравых установак. Беларускі бок гатовы нарошчваць аб'ёмы гэтага супрацоўніцтва.
"Наш холдынг "Белаўтадар" гатовы разглядаць праекты для рэалізацыі ў Башкортастане. Станоўчы вопыт ёсць у многіх раёнах РФ. Прадпрыемства мае моцную, напрацаваную базу ў праектаванні і ўзвядзенні дарог і маставых збудаванняў", - сказаў на заканчэнне кіраўнік беларускага ўрада.-0-