Раман Галоўчанка
29 жніўня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Праграма "Адзін раён - адзін праект" накіравана на разняволенне ініцыятывы на месцах і з'яўляецца ключавым элементам стратэгіі развіцця кожнага рэгіёна. Аб гэтым журналістам у час рабочай паездкі ў Віцебск паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта ініцыятыва - не чарговая праграма па мадэрнізацыі чагосьці. Гэта праект, які накіраваны разняволіць ініцыятыву мясцовых улад. Фактычна мы размежавалі паўнамоцтвы ў гэтай рабоце і далі поўную свабоду дзеянняў старшыням райвыканкамаў. Адзіная ўмова - каб выконваліся пэўныя крытэрыі: па колькасці стварэння працоўных месцаў, па прадукцыйнасці. Усё астатняе, самае складанае - фінансавае забеспячэнне праектаў, урад узяў на сябе. У выніку павінен атрымацца такі добры сплаў або сімбіёз ініцыятывы з рэсурсным забеспячэннем", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
Раман Галоўчанка адзначыў, што пакуль не ўсе кіраўнікі раёнаў уключыліся ў гэту ініцыятыву. "Пакуль яшчэ не ўсе пранікліся важнасцю праекта, таму што ключавая задача - гэта развіццё новых кропак росту на месцах, у раёнах. Гэта ключавы элемент стратэгіі далейшага развіцця кожнага рэгіёна. У межах сваёй тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі кожны старшыня райвыканкама павінен бачыць кропкі росту, за кошт чаго будзе развівацца прамысловы патэнцыял рэгіёна. Няхай не прамысловы, няхай рэкрэацыйны, няхай аграрны, яшчэ які-небудзь. Мы цяпер змякчаем умовы і даём магчымасць уключаць у гэту праграму праекты, якія раней не прадугледжваліся", - акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка.
Гаворачы пра патэнцыял паўночнага рэгіёна, кіраўнік урада адзначыў, што тут ёсць кропкі росту ў развіцці турыстычнай інфраструктуры. "У паловы раёнаў мэтавае прызначэнне - рэкрэацыйныя зоны альбо аграрна-рэкрэацыйныя. Велізарны попыт цяпер на турыстычныя паслугі. Вялікая колькасць уязнога турызму. Не хапае месцаў размяшчэння. Вядома, дзяржава можа пабудаваць дастатковую колькасць санаторыяў за пэўны перыяд ужо ў вядомых месцах - Нарачаншчына, Браслаўшчына і гэтак далей. Але ж попыт ёсць і на іншыя рэгіёны. Што гэта, як не кропкі росту, як не фактычны прыток грошай у рэгіёны, стварэнне працоўных месцаў. Гэта ідэалогія праграмы, гэта важна разумець", - растлумачыў прэм'ер-міністр.
Раман Галоўчанка падкрэсліў, што ў цэлым ініцыятыва рэалізуецца ў добрым тэмпе. "У нас цяпер 208 праектаў у пераліку знаходзяцца. Яны крыху мяняюцца, замест аднаго з'яўляюцца два альбо наадварот, але ў цэлым касцяк праектаў такі. Агульны аб'ём інвестыцый - Br8,8 млрд. Ужо з гэтай праграмы 38 праектаў рэалізаваны і запушчаны ў абарот. У гэтым годзе асвоены практычна Br0,5 млрд. Усяго ў 2024 годзе мы павінны інвесціраваць Br1,5 млрд па гэтай праграме", - сказаў прэм'ер-міністр.
Ён таксама адзначыў, што мэтай ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" не з'яўляецца толькі экспарт прадукцыі і паслуг. "Вядома, экспарт ёсць, таму што ў нас у цэлым 65 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт", - растлумачыў Раман Галоўчанка.
Ён дадаў, што пры рэалізацыі ініцыятывы на месцах адбываюцца некаторыя затрымкі, але часцей за ўсё гэта звязана са зменлівай эканамічнай сітуацыяй і пошукам новых падыходаў, што з'яўляецца некрытычным для такіх праектаў. "Гэта жывая, дынамічная праграма. Я думаю, што ў яе вялікая будучыня, але трэба, каб да яе прывыклі, і ў першую чаргу самі кіраўнікі на месцах зразумелі, што гэта для іх інструмент развіцця", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-