Раман Галоўчанка. Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску 5 лістапада. Аб гэтым расказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"5 лістапада запланавана правядзенне ў Мінску пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Сумесна з расійскім бокам была створана сістэма камунікацыі, выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў у інтарэсах развіцця СД, якая дае магчымасць аператыўна вырашаць праблемныя пытанні, рухацца наперад і выпрацоўваць сумесныя дзеянні ў няпростых умовах, якія складваюцца", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён адзначыў, што Беларусь і Расія падыходзяць да 25-годдзя саюзнай інтэграцыі з добрым эканамічным вынікам. "Рост ВУП у нашых краінах перавышае 4 працэнты, узаемны тавараабарот павялічыўся больш як на 8 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.
"З моманту правядзення папярэдняга пасяджэння саюзнага Саўміна адбылася значная колькасць сумесных мерапрыемстваў, сустрэч, перагавораў на вышэйшым узроўні. Прэзідэнты Беларусі і Расіі неаднаразова сустракаліся як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках правядзення мерапрыемстваў па лініі міжнародных арганізацый. Каштоўны дыялог праходзіць і па лініі кіраўніцтва ўрадаў і адпаведных ведамстваў нашых краін. Ключавой задачай урадаў Беларусі і Расіі ў гэтым годзе стала рэалізацыя пакета рашэнняў, які быў прыняты на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД у студзені ў Санкт-Пецярбургу. Гэта галоўны арыенцір у бягучым парадку дня Саюзнай дзяржавы", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
У парадак дня маючага адбыцца пасяджэння саюзнага Саўміна ўнесена больш за 20 пытанняў. Таксама, паводле слоў Рамана Галоўчанкі, падрыхтаваны даволі вялікі пакет дакументаў.-0-