Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2024, 11:36

Галоўчанка: нядрэнныя тэмпы росту ў студзені набраны ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені 2024 года нядрэнныя тэмпы росту набраны ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Аб гэтым сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2023 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо ёсць даныя за студзень 2024 года - валавы ўнутраны прадукт склаў 102,8 працэнта. Нядрэнныя тэмпы набраны ў прамысловасці - 105,4 працэнта і ў сельскай гаспадарцы - 104,3 працэнта", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, на 3,3 працэнта выраслі інвестыцыі ў асноўны капітал. Захоўваецца высокі ўзровень спажывецкай актыўнасці насельніцтва. "Прырост рознічнага тавараабароту склаў амаль 10 працэнтаў пры ўзроўні інфляцыі 0,8 працэнта", - адзначыў прэм’ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі