31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час цырымоніі закладкі капсулы часу ва Уфе ў дзень яе 450-годдзя прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка выказаў упэўненасць у тым, што суверэнныя і не залежныя ні ад якіх заморскіх "цэнтраў сілы" Расія і Беларусь і праз 50 гадоў будуць па-ранейшаму надзейнымі саюзнікамі, саратнікамі і сябрамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Не сумняваюся, што суверэнныя і не залежныя ні ад якіх заморскіх "цэнтраў сілы" Расія і Беларусь будуць па-ранейшаму надзейнымі саюзнікамі, саратнікамі і сябрамі, якія самастойна вырашаюць свае пытанні палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага развіцця", - сказаў у сваім выступленні Раман Галоўчанка.
Кіраўнік урада дадаў: "Няма таксама сумненняў у тым, што Беларусь і Башкортастан будуць эфектыўна супрацоўнічаць у розных сферах. У такім прагнозе няма нічога дзіўнага. Мы не зможам жыць інакш, таму што нас вельмі цесна звязвае агульная гісторыя, агульная памяць, кроўныя сувязі і сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці. Цвёрда ўпэўнены, што гэта не зменіцца ні праз 50, ні праз 100 гадоў, ні ў больш аддаленай будучыні".
Раман Галоўчанка павіншаваў усіх уфімцаў, кіраўніцтва рэспублікі і горада са святам і пажадаў ім моцнага здароўя, дабрабыту, а сталіцы Башкортастана - развіцця і працвітання.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка знаходзіцца з рабочым візітам ва Уфе. Там кіраўнік беларускага ўрада правядзе рабочую сустрэчу з кіраўніком Башкортастана Радзіем Хабіравым. Візіт прымеркаваны да афіцыйнага святкавання 450-годдзя заснавання Уфы. У рамках святкавання прэм'ер прыняў удзел у цырымоніях ускладання кветак да помніка генерал-маёру Мінігалі Шаймуратаву, закладкі "Капсулы часу", а таксама прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Цэнтра спартыўнай барацьбы Башкортастана. Акрамя таго, прэм'ер-міністр Беларусі наведае сяло Балтыка Іглінскага раёна. Плануецца ўскладанне кветак да мемарыяла загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрыццё ва ўрачыстай абстаноўцы памятнага знака ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раман Галоўчанка азнаёміцца з работай гісторыка-культурнага цэнтра, наведае этнаграфічны парк "Тэра". Запланаваны таксама перагаворы з кіраўніцтвам Іглінскага раёна. На заканчэнне візіту кіраўнік беларускага ўрада наведае завод па вытворчасці зернесушыльных комплексаў "Амкадор-Агідэль".-0-