Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лютага 2021, 20:00

Галоўчанка назваў беспадстаўнымі прэтэнзіі да паўнамоцтваў дэлегатаў УНС

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка назваў беспадстаўнымі прэтэнзіі некаторых асоб да паўнамоцтваў дэлегатаў маючага адбыцца VI Усебеларускага народнага сходу. Адпаведныя заявы ён зрабіў 2 лютага ў інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што якія-небудзь прэтэнзіі да паўнамоцтваў гэтых дэлегатаў, наколькі яны прадстаўляюць беларускае грамадства, проста беспадстаўныя", - сказаў кіраўнік урада.

Ён расказаў, што канкурэнцыя на выбарных сходах была даволі вострая, і ў форуме хацелі прыняць удзел вялікая колькасць людзей. Аднак магчымасць выказацца, данесці свой пункт гледжання была прадастаўлена ўсім жадаючым - адной з асаблівасцей падрыхтоўкі да цяперашняга УНС стала тое, што яна была шматступеньчатай. "Пачалася з дыялогавых пляцовак (а іх больш за 1,2 тыс.), якія былі арганізаваны ў рэгіёнах. Там прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні амаль 35 тыс. чалавек. І ад іх паступіла каля 5 тыс. прапаноў на розныя тэмы. Кагосьці больш хвалявалі мясцовыя праблемы бягучага жыцця рэгіёна. Але было шмат сістэмных прапаноў, цікавых поглядаў. Каля чвэрці з гэтых 5 тыс. пасля належнага аналізу былі абагульнены і далучаны да матэрыялаў сходу, у тым ліку пры падрыхтоўцы праекта даклада кіраўніка дзяржавы, пры ўдакладненні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Акрамя таго, прадаўжаюць працаваць грамадскія прыёмныя, куды паступілі яшчэ каля 3 тыс. прапаноў. Прапановы прадаўжаюць паступаць і на афіцыйны інтэрнэт-сайт Усебеларускага народнага сходу.

"Вельмі шмат разумных думак, надзённых, ёмістых было выказана на абласных сходах дэлегатаў. Усе гэтыя сходы ў абласцях і горадзе Мінску прайшлі настолькі ажыўлена, што, напэўна, не ведаю, дзе апошні раз быў настолькі яркі дыялог, абмен думкамі, наколькі людзі, якія дэлегаваны на сход, сапраўды хочуць унесці ўклад, мець дачыненне да вырашэння тых складанасцей, выклікаў, праблем, з якімі сутыкаецца беларуская дзяржава", - расказаў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка адзначыў, што з цэнтра многае бачыцца па-іншаму і, напрыклад, урад пра многія працэсы мяркуе зыходзячы з лічбаў. "Недзе, можа, недапрацоўваем з людзьмі. Складана дацягнуцца да ўсіх. У гэтым асаблівая каштоўнасць тых ідэй, якія мы атрымліваем з месцаў. Даводзіцца нават выпраўляць свой пункт гледжання, больш паглыбляцца ў праблематыку", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што ўсё пералічанае - гэта ў тым ліку элементы падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу.

Што датычыцца вылучэння дэлегатаў, Раман Галоўчанка адзначыў, што маючы адбыцца УНС будзе адрознівацца ад папярэдніх, ён стане пляцоўкай для абмеркавання не толькі пытанняў эканамічнага развіцця краіны, але дабавілася важнае надзённае пытанне аб напрамках грамадска-палітычнай мадэрнізацыі, мадэрнізацыі палітычнай сістэмы дзяржавы. "Менавіта з гэтым звязана і змяненне падыходаў да алгарытму вылучэння кандыдатаў. Арганізацыйны камітэт абмяркоўваў, і мы вызначалі тое, як будзе праходзіць працэдура вылучэння", - сказаў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, важна было забяспечыць не проста прысутнасць прадстаўнікоў усіх слаёў беларускага грамадства зыходзячы з гендарных, прафесійных, узроставых крытэрыяў, але зрабіць так, каб дэлегаты сапраўды прадстаўлялі беларускі народ у шырокім яго разуменні - працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, прафесійныя саюзы. Таму была звернута пільная ўвага на дэпутатаў мясцовых Саветаў. "Гэтыя людзі з'яўляюцца паўнамоцнымі прадстаўнікамі сваіх выбаршчыкаў. Дарэчы, нават калі загадзя адказваць нейкім крытыкам, якраз да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў ні ў кога, ні ў якіх еўраструктурах, яшчэ нейкіх колаў прэтэнзій не ўзнікала", - сказаў Раман Галоўчанка.

У ліку дэлегатаў УНС таксама прадстаўнікі буйнейшых грамадскіх арганізацый і прафесійных саюзаў.

"Працэдуры вылучэння і выбрання дэлегатаў завершаны. Мы цяпер можам гаварыць аб тым, што 49 працэнтаў дэлегатаў - 1175 чалавек - прадстаўляюць мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў. Яшчэ 1051 чалавек (гэта 44 працэнты) - члены буйнейшых грамадскіх арганізацый. Да іх дабаўляюцца (так належыць згодна з законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах) дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі. Такім чынам мы выйшлі на агульную лічбу 2394 дэлегаты", - падзяліўся статыстыкай прэм'ер-міністр.

Ён таксама расказаў, што ў ліку дэлегатаў УНС 864 жанчыны, або 36 працэнтаў ад агульнай колькасці.

"Атрымалася так, што ў нас у практычна раўназначнай прапорцыі прадстаўлены рабочыя, працаўнікі вёскі, інжынерна-тэхнічныя работнікі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, ваеннаслужачыя, прадстаўнікі праваахоўных органаў, студэнты, пенсіянеры і прадстаўнікі прыватнага бізнесу. У кагосьці доля 11 працэнтаў, у кагосьці 9 працэнтаў, у кагосьці 8 працэнтаў. Але ў прынцыпе дастаткова супастаўна. Нейкай перавагі ў той ці іншы бок няма", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Што датычыцца ўзроставага складу, то тут чакана больш дэлегатаў ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. "Гэта зразумела. Гэта ўжо сталыя людзі, якія адбыліся. Але ёсць і моладзь - 6 працэнтаў. Гэта людзі да 30 гадоў. 17 працэнтаў - ад 30 да 40 гадоў", - сказаў кіраўнік урада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі