Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2024, 11:14

Галоўчанка наведвае археалагічны комплекс на Менцы

11 кастрычніка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведвае археалагічны комплекс на рацэ Менка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2022 годзе кіраўнік беларускага ўрада даручыў гісторыкам разабрацца, дзе менавіта зарадзіўся Мінск. Для гэтага быў складзены план археалагічных даследаванняў комплексу на Менцы. У 2023 і 2024 гадах работы ішлі пад кіраўніцтвам археолага Андрэя Вайцяховіча. Знойдзены ўнікальныя драўляныя канструкцыі і артэфакты, якія далі магчымасць зрабіць новыя высновы аб гісторыі беларускай сталіцы. Аб выніках гэтай работы сёння даложаць прэм'ер-міністру Беларусі.

Дыскусія, дзе і калі з'явіўся старажытны Мінск, вялася даўно. Ёсць летапісныя даныя пра бітву на Нямізе ў 1067 годзе. Але ці правільна адлічваць гісторыю горада ад гэтай даты? Ці сапраўды беларуская сталіца зарадзілася каля сутокаў Свіслачы і Нямігі - або ўсё ж там, дзе ручай Дунай упадае ў рэчку Менку? Археолагі шукалі адказы на гэтыя пытанні. І прыйшлі да высновы, што старажытны горад на Менцы быў пабудаваны ў канцы Х стагоддзя і развіваўся ў пачатку ХІ стагоддзя. Затым старажытны Мінск перанеслі з Менкі на месца сутокаў Свіслачы і Нямігі.

Раскопкі на Менцы - нацыянальны археалагічны праект, менавіта тут праводзіліся самыя маштабныя даследаванні ў краіне. Было выдзелена мэтанакіраванае фінансаванне, аказана падтрымка на ўсіх узроўнях. У рабоце вучоным дапамагала вялікая колькасць валанцёраў. Адна з важнейшых задач па Менцы - музеефікацыя комплексу і стварэнне на яго базе гісторыка-культурнага запаведніка або археалагічнага музея пад адкрытым небам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі