Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2024, 15:17

Галоўчанка наведае 9 ліпеня з рабочым візітам Екацярынбург

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведае 9 ліпеня з рабочым візітам Екацярынбург, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Нагодай для візіту стала буйнейшая прамысловая выстаўка "ІНАПРАМ", якая праходзіць у Екацярынбургу ў гэтыя дні. Там прадстаўлена маштабная экспазіцыя з удзелам беларускіх прадпрыемстваў Made in Belarus. Беларуская экспазіцыя па колькасці навінак і прадстаўленых выставачных узораў не ўступае стэнду краіны-партнёра бягучага года Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і карыстаецца асаблівым попытам сярод прафесійных наведвальнікаў, рэзідэнтаў замежных кампаній і бізнес-супольнасці.

Раман Галоўчанка разам са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным і іншымі кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый агледзіць экспазіцыі выстаўкі і прыме ўдзел у пленарнай сесіі "ІНАПРАМа".

Таксама ў час візіту ў Екацярынбург запланаваны сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым і кіраўніком Башкортастана Радыем Хабіравым.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі