Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2021, 18:13

Галоўчанка: хто стаў на шлях экстрэмізму не спыніцца ні перад чым

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хто стаў на шлях экстрэмізму не спыніцца ні перад чым. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не магу не закрануць рэзанансную падзею, якая адбылася ўчора ў Мінску і, безумоўна, узрушыла ўсю краіну. У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам загінуў супрацоўнік спецпадраздзялення КДБ, адданны воінскай прысязе і службоваму абавязку. Гэта вялікая трагедыя для сям'і, якая страціла мужа, бацьку, карміцеля, для калег па службе, якія страцілі баявога таварыша. Мы смуткуем разам з роднымі і блізкімі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што са здарэння трэба зрабіць высновы. "Тыя, хто стаў на шлях экстрэмізму, не спыняцца ні перад чым. І аб гэтым нас папярэджваў кіраўнік дзяржавы 30 ліпеня на сустрэчы з актывам краіны. Тады ён сказаў, што дэструктыўныя сілы ўзялі на ўзбраенне тактыку змоў, спроб тэрактаў, куратары якіх знаходзяцца за мяжой. Таму ў якасці адной з найважнейшых мер па ажыццяўленні бяспекі ў цяперашніх умовах Прэзідэнт абазначыў умацаванне дысцыпліны на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах дзейнасці. Гэта ў роўнай ступені датычыцца не толькі выканальніцкай, але і вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Савет Міністраў выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі