Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2024, 12:51

Галоўчанка: дэманструемыя на "ТІБО" тэхналогіі ствараюць імідж Беларусі як ІТ-краіны

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэманструемыя на "ТІБО" тэхналогіі ствараюць імідж Беларусі як ІТ-краіны. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што шмат што змянілася за 30 гадоў правядзення форуму. "Першапачаткова ён быў арыентаваны на прафесіяналаў галіны - сувязістаў, інжынераў, праграмістаў. Прадстаўленыя праекты вырашалі задачы па ўдасканаленні тэхналогій у першую чаргу фіксаванай сувязі, стварэнні базавых інфармацыйных рэсурсаў, аўтаматызацыі кадравага і бухгалтарскага ўліку, дакументааабароту, архіўнага захоўвання, гэта значыць задавольвалі надзённыя патрэбнасці ў адпаведнасці з рэаліямі тых дзён. З таго часу сфера ІКТ у свеце і ў Беларусі ў сваім развіцці выйшла далёка наперад. Паралельна змяняўся і форум, набываючы ўсё больш удзельнікаў і стымулюючы інтарэс грамадства да тэхналагічнага прагрэсу", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, мерапрыемства адлюстроўвае шырокі спектр актуальных тэндэнцый укаранення інфармацыйных тэхналогій у дзяржаўным кіраванні, эканоміцы, сацыяльнай сферы, прыцягваючы не толькі прафесіяналаў у гэтай галіне, але і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, бізнес-супольнасці, арганізацый сістэмы адукацыі і шырокае кола канчатковых спажыўцоў, якімі ў той ці іншай ступені з'яўляюцца ўсе грамадзяне краіны. "Рашэнні, якія дэманструюцца на форуме, ствараюць імідж Беларусі як ІТ-краіны", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Форум ТІБО - унікальная пляцоўка для абмену перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, аналізу лепшых сусветных практык лічбавай трансфармацыі і абмеркавання перспектыў эфектыўнага выкарыстання найноўшых тэхналагічных трэндаў у традыцыйных галінах эканомікі. На працягу чатырох дзён дзяржаўныя арганізацыі і прыватныя кампаніі будуць прадстаўляць свае распрацоўкі і тэхналогіі на пляцоўцы "Мінск-Арэны". Удзельнікі форуму - органы дзяржаўнага кіравання, міжнародныя арганізацыі і дыпламатычныя місіі, прафесійныя і бізнес-асацыяцыі, навукова-даследчыя і адукацыйныя ўстановы, дзяржаўныя і прыватныя кампаніі. Актыўны ўдзел у рабоце форуму таксама прымуць замежныя афіцыйныя дэлегацыі.

На пляцоўцы "Мінск-Арэны" пройдуць форум "Лічбавая эканоміка", Еўразійскі лічбавы форум, Беларускі ІКТ-саміт, дыскусія "Эра штучнага інтэлекту", Фестываль лічбавых тэхналогій, маладзёжны форум "Мы будучыня лічбавай Беларусі". Адбудуцца і спадарожныя мерапрыемствы - узнагароджанні пераможцаў конкурсаў "Інтэрнэт-прэмія ТІБО", "Інтэрнэт-маркетынг ТІБО", Міжнароднай Scratch-алімпіяды па крэатыўным праграмаванні сярод школьнікаў.-0-
Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі