Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2024, 14:36

Галоўчанка: Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні большай колькасці турыстаў з Казахстана
 

3 чэрвеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні большай колькасці турыстаў з Казахстана. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Алжасам Бекценавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Значныя рэзервы бачым у развіцці супрацоўніцтва ў сферы турызму.  Мы зацікаўлены ў прыцягненні большай колькасці турыстаў з Казахстана, развіцці дзелавога, аздараўленчага, медыцынскага, культурнага турызму. У мэтах пашырэння ведаў пра Беларусь у Казахстане па самым шырокім спектры напрамкаў прапаную ў бягучым годзе арганізаваць на парытэтнай аснове прэс-туры казахстанскіх СМІ ў Беларусь і беларускіх СМІ ў Казахстан", - сказаў Раман Галоўчанка.
Сярод іншых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва - сфера добраўпарадкавання, ЖКГ. "Беларускія прадпрыемсты, у прыватнасці, якія займаюцца вытворчасцю ліній для смеццеперапрацоўчых заводаў, станцый, ужо рэалізуюць свае праекты ў розных гарадах Казахстана: Актау, Кастанай, Атырау. Перспектывы бачым у прадаўжэнні супрацоўніцтва па перапрацоўцы цвёрдых бытавых і прамысловых адходаў", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
Яшчэ адна важная тэма - водападрыхтоўка і водаадвядзенне. "Ведаем, што гэта таксама цікава казахстанскаму боку, гатовы прадметна рухацца па гэтым напрамку", - дадаў прэм'ер-міністр.

На заканчэнне Раман Галоўчанка яшчэ раз зрабіў акцэнт на неабходнасці росту тавараабароту паміж дзвюма краінамі - як за кошт нарошчвання беларускага экспарту ў Казахстан, так і за кошт павелічэння імпарту казахстанскай прадукцыі ў Беларусь.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі