7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Башкортастан нарошчваюць узаемныя пастаўкі прадуктаў харчавання. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Расійскай Федэрацыі Радзіем Хабіравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хацеў бы адзначыць узаемнае павелічэнне экспартных паставак харчовых тавараў, сельскагаспадарчай сыравіны. Дарэчы, Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя ў мінулым годзе істотна нарасціла пастаўкі ў Башкортастан амінакіслот - рост да 2023 года ў 10 разоў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што ва ўмовах санкцыйнага націску вельмі важна своечасова замясціць вытворцаў з недружалюбных краін, якія пакінулі рынак. "Асабліва гэта актуальна ў сферы сельскай гаспадаркі, паколькі гэта пытанне харчовай бяспекі. Цяпер наша прадпрыемства "Гомельагракамплект" па заказе аднаго з башкортастанскіх прадпрыемстваў вырабляе халадзільнае абсталяванне для малочнатаварных ферм. Гатовы ўсяляк пашыраць пастаўкі гэтага абсталявання для патрэб і малочнай галіны, і малакаперапрацоўчай. Мы адкрыты і чакаем толькі заказаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-
Фота Мікалая Пятрова