ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 чэрвеня 2023, 18:57

Галоўчанка анансаваў парадкі дня Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Сочы

Раман Галоўчанка. Фота з архіва
Раман Галоўчанка. Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка анансаваў парадкі дня Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Сочы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У Сочы з 7 па 9 чэрвеня пройдуць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета і Савет кіраўнікоў урадаў СНД, а таксама шэраг спадарожных мерапрыемстваў, у прыватнасці выстаўка кааперацыйных праектаў "Еўразія - наш дом" і ІІІ Еўразійскі кангрэс. "Парадак дня пасяджэння міжурадавага савета вялікі - 22 пытанні, 10 з якіх будуць абмяркоўвацца ў вузкім складзе. Парадак дня Савета кіраўнікоў урадаў СНД уключае 17 пунктаў, у тым ліку тры для абмеркавання ў вузкім складзе", - расказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у ходзе візіту плануецца правесці двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў іншых краін. "Акрамя таго, мы падрабязней разгледзім падрыхтоўку да сустрэчы з дэлегацыяй Расійскай Федэрацыі. У першую чаргу неабходна сканцэнтравацца на пытаннях практычнай рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў, якія былі дасягнуты на апошняй сустрэчы. Таксама трэба абмеркаваць пытанне далейшага развіцця прамысловай кааперацыі", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі