Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 кастрычніка 2024, 16:44

Галоўчанка: Аман - надзейны сябар і партнёр Беларусі

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аман - надзейны сябар і партнёр Беларусі. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага савета Амана шэйхам Абдэльмалікам бен Абдалой аль-Халілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш як 30 гадоў таму мы сталі незалежнай краінай, і на працягу ўсяго гэтага часу Аман з'яўляецца надзейным сябрам і партнёрам Беларусі. І Беларусь, і Аман знаходзяцца ў рэгіёнах, дзе адбываюцца дастаткова складаныя працэсы. Аман адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі, выступае з міратворчымі місіямі ў Блізкаўсходнім рэгіёне. Са свайго боку Беларусь таксама выступае за хутчэйшае вырашэнне ўсіх канфліктаў выключна мірным шляхам", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Вітаю вас у Амане. Гэта гонар для нас - прыняць вас у будынку Дзяржаўнага савета. Для Амана вельмі важна, што праходзіць візіт такога ўзроўню", - адзначыў шэйх Абдэльмалік бен Абдала аль-Халілі.

Ён таксама адзначыў, што адносіны паміж Беларуссю і Аманам развіваюцца працяглы час. Яму самому даводзілася пабываць у Мінску ў 2012 годзе - тады ён быў міністрам юстыцыі Амана. "Мінск - сапраўды прыгожы горад", - падкрэсліў старшыня Дзяржсавета Амана.

"Ён стаў яшчэ прыгажэйшым", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада 13 і 14 кастрычніка наведвае Аман з афіцыйным візітам, праводзіць шэраг важных сустрэч. Па выніках візіту будзе падпісаны важкі пакет дакументаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі