Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 14:29

Галоўчанка: ад будучых дэпутатаў чакаю актыўнай, энергічнай, прафесійнай работы

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння прагаласаваў датэрмінова на ўчастку нумар 516 у Цэнтральным раёне сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада падзяліўся з журналістамі чаканнямі ад новага складу дэпутатаў. "Чакаю актыўнай, энергічнай і прафесійнай работы. З прыняццем новай рэдакцыі Канстытуцыі роля парламента ў заканатворчасці і нарматыўным рэгуляванні значна ўзмацнілася. Урад штотыднёва ўносіць у парламент па некалькі законаў, новых змяненняў у законы і нам вельмі патрэбна своеасаблівая экспертыза. Таму што акты, якія мы ўносім, закранаюць самыя розныя сферы дзейнасці і жыцця нашага грамадства. Вельмі важна, каб яны былі вывераныя, каб мы не дапусцілі памылак, не прапусцілі нюансы. І ў гэтым парламентарыі вельмі дапамагаюць. Асабліва ў ходзе адпрацоўкі актаў у профільных камісіях", - сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, дэпутаты прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны. "Гэта дапамагае ўлічваць многія асаблівасці пры падрыхтоўцы тых ці іншых законаў, нарматыўных актаў, каб яны былі збалансаванымі, улічвалі інтарэсы ўсіх слаёў грамадства і рэгіёнаў. Гэта вельмі важна", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

"Заканатворчая работа - адзін бок дзейнасці дэпутатаў. Не менш важна забяспечыць зваротную сувязь з выбаршчыкамі і дапамагаць ім у вырашэнні пытанняў, якія хвалююць людзей на месцах. Ёсць розныя каналы, па якіх праблемы людзей даводзяцца да органаў улады. У тым ліку і праз дэпутатаў. Акрамя прафесіяналізму важна ўдумліва працаваць над законапраектамі і да канца даводзіць пытанні, якія ўзнікаюць на месцах. Паўнамоцтваў у дэпутатаў дастаткова. І магчымасцей таксама. Уся справа ў настойлівасці і мэтанакіраванасці. У такім тандэме ўрад разлічвае працаваць з новым выбраным складам нашага парламента", - паведаміў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр таксама расказаў, што яму дапамагло вызначыцца з дастойным кандыдатам. "Калі па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета мне асабіста толькі адзін кандыдат знаёмы, то наконт кандыдата ў Палату прадстаўнікоў давялося задумацца. Я загадзя рыхтаваўся і папрасіў матэрыялы аб гэтых кандыдатах. Але задумаўся ў сувязі з тым, што я гэтых людзей ведаю асабіста, і яны ўсе дастойны працаваць у парламенце, - адзначыў ён. - Выбар зроблены на карысць кандыдата, з якім найбольш добра знаёмы. Лічу, што ён узмоцніць парламент з-за свайго вопыту работы і асабістых якасцей".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі