Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2021, 11:43

Галоўчанка аб ВНУ са слабай сістэмай кантролю: не зразумела, аб чым думаюць кіраўнікі ўстаноў

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі кіраўнікі навучальных устаноў не ўсведамляюць у поўнай меры важнасць комплексных мер бяспекі і адказнага падыходу да іх забеспячэння, ніякія турнікеты і камеры не прадухіляць бяды. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Мінгарвыканкама па тэме забеспячэння бяспекі ў навучальных установах сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як далажыў першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Падвойскі, праваахоўнікі правялі маніторынг сістэм уваходнага кантролю ва ўстановах адукацыі Мінска, перш за ўсё ў ВНУ і ССНУ. Характэрна, што нават у тых з іх, дзе ўстаноўлены турнікеты, працуюць відэакамеры, супрацоўнікам органаў (не ў форме) удавалася бесперашкодна не толькі праходзіць унутр устаноў, але і праносіць з сабой муляжы агнястрэльнай зброі. У 38 будынках ВНУ былі ажыццёўлены такія спробы, у 32 з іх прадметы былі пранесены бесперашкодна. У тым ліку на 13 аб'ектаў - макеты агнястрэльнай зброі.

Раман Галоўчанка пацікавіўся, якім было рэагаванне з боку кіраўніцтва ўстаноў, якім вынесены прадпісанні. Фармальныя адказы міліцыя атрымала, але каб пераканацца, ці прыняты рэальныя меры, трэба правесці паўторна маштабны маніторынг, лічыць прэм'ер-міністр. І ён нагадаў кіраўнікам устаноў, што бяспека - гэта перш за ўсё зона іх адказнасці.

"Можна хоць сто камер устанавіць і турнікетаў, але пакуль не выпрацаваны алгарытм, натрэніраваны персанал, эфекту не будзе, - падкрэсліў Раман Галоўчанка. - Таму наконт ВНУ і ССНУ, якія ў найбольшай групе рызыкі, трэба паўторна адпрацаваць. Калі пасля такіх фактаў не будзе наведзены парадак - тады прабачце... Гэтага ніхто не зразумее".

Ён звярнуў увагу, што мы не можам ведаць, ці ёсць сярод нас чалавек, у якога ў галаве з'явіліся думкі аб учыненні насільнага акта. І не ведаем, што паслужыць трыгерам для такіх дзеянняў.

"Таму тое, як ставяцца да гэтага ў ВНУ, выклікае, мякка кажучы, здзіўленне", - сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі