Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2020, 11:13

Галіновы прафсаюз за студзень-верасень правёў у медустановах 50 праверак і 296 маніторынгаў

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічная інспекцыя працы Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ) за дзевяць месяцаў правяла 50 праверак і 296 маніторынгаў аховы працы, паведамілі БЕЛТА ў галіновым прафсаюзе.

Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы праходзіў на рабочых месцах у адпаведнасці з планам работы БПРАЗ на 2020 год. Маніторынгі праводзіліся ў медустановах і арганізацыях незалежна ад іх формы ўласнасці і членства ў прафсаюзе ва ўзаемадзеянні з прафсаюзнымі арганізацыямі, грамадскімі інспектарамі па ахове працы і наймальнікамі.

На працягу трох кварталаў наймальнікам былі выдадзены 43 прадстаўленні і 236 рэкамендацый на ўстараненне 1796 парушэнняў, аформлены 63 даведкі, была прыпынена работа 16 адзінак абсталявання, выкарыстанне якога пагражала жыццю і здароўю супрацоўнікаў. Тэхнічныя інспектары працы разгледзелі 325 зваротаў работнікаў арганізацый сістэмы Міністэрства аховы здароўя, у тым ліку 16 пісьмовых.

Больш за ўсё праверак праведзена ў Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза. Тут у час 60 праверак і маніторынгаў было выяўлена 297 парушэнняў.

Акрамя таго, у выніку праведзенай тэхнічнай інспекцыяй працы прафілактыкі вытворчага траўматызму значна знізілася колькасць пацярпелых з прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года агульны ўзровень вытворчага траўматызму ў арганізацыях Міністэрства аховы здароўя за студзень - верасень знізіўся на 23,4 працэнта, смяротных выпадкаў не зафіксавана.

"Асноўнымі прычынамі вытворчых траўмаў сталі асабістая неасцярожнасць пацярпелага, парушэнне правіл дарожнага руху і парушэнне пацярпелымі патрабаванняў лакальных прававых актаў па ахове працы", - адзначылі ў прафсаюзе.

Траўматызм работнікаў у некаторых выпадках звязаны з прычынамі, якія не залежаць непасрэдна ад стану аховы працы ў арганізацыях. За гэты перыяд з-за проціпраўных дзеянняў трэціх асоб траўмы атрымалі два работнікі аховы здароўя, адзін з іх - цяжкую.

З улікам эпідсітуацыі прафесійны характар захворвання ўстаноўлены ў шэрага работнікаў. У сувязі з гэтым тэхнічная інспецыя працы БПРАЗ адзначае важнасць і своечасовасць забеспячэння медработнікаў сродкамі індывідуальнай аховы. Галіновы прафсаюз, дарэчы, дапамагае наймальнікам з набыццём СІА для работнікаў аховы здароўя. Акрамя таго, з красавіка па кастрычнік БПРАЗ было выдзелена больш за Br2,2 млн на набыццё арганізацыям аховы здароўя дэзынфіцыруючых сродкаў і на іншыя мэты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі