Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 09:27

Галасую за свабодную і незалежную краіну, у якой будуць жыць нашы дзеці - Галоўчанка

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка выбірае свабодную і незалежную краіну. Аб гэтым ён расказаў 8 жніўня журналістам на выбарчым участку нумар 39 у Мінску, дзе разам з сям'ёй прагаласаваў датэрмінова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так склалася, што галасуем, калі ёсць хвіліна свабоднача часу. Цяпер вельмі шчыльны графік работы, усе члены ўрада наведваюць прадпрыемствы, сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, высвятляюць, якія трэба вырашыць пытанні, што хвалюе насельніцтва. А цяпер ёсць невялікая паўза, вырашылі скарыстацца ёй і прагаласаваць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка падзяліўся зробленым выбарам: "Галасую за тую краіну, у якой будзе жыць пакаленне нашых дзяцей. Вядома, хацелася б, каб яны жылі ў свабоднай, незалежнай, суверэннай краіне, былі спакойныя за сваё жыццё і ў іх былі магчымасці рэалізаваць сябе".

Гаворачы аб планах урада на бліжэйшую пяцігодку, прэм'ер-міністр паведаміў, што асноўныя задачы вызначаны і былі агучаны ў Пасланні і перадвыбарнай праграме дзеючага кіраўніка дзяржавы. "Нічога кардынальна не мяняецца, урад павінен знайсці інструменты для рэалізацыі гэтых задач. Вядома, упор цяпер робіцца на развіцці рэгіёнаў, стварэнні камфортных умоў для жыцця не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і па ўсёй краіне. Гэта няпростая задача, але мы будзем яе вырашаць", - падкрэсліў ён.

Яшчэ адным важным блокам у рабоце ўрада, паводле слоў прэм'ер-міністра, стане стварэнне ўмоў для таго, каб кожны беларус меў не толькі права, але і магчымасць быць гаспадаром на сваім участку зямлі. "Гэта важная і высокая мэта, але для яе эфектыўнай рэалізацыі трэба прыняць шмат рашэнняў, у тым ліку нарматыўных. Ва ўрада ёсць над чым працаваць у наступнай пяцігодцы", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі