Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2019, 12:59

Галалёдзіцу прагназуюць у Беларусі 30 лістапада

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галалёдзіцу прагназуюць днём 30 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, у ранішні і дзённы час парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да 5 градусаў цяпла, у другой палавіне дня яна знізіцца да мінус 1-3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі