17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 17 лютага на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак, 17 лютага, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна па паўночнай палавіне снег, у асобных раёнах слабая мяцеліца. Месцамі раніцай прагназуецца слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль.-0-