Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2020, 12:08

Галалёдзіца і да +6°С чакаецца ў Беларусі 28 студзеня

27 студзеня, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Галалёдзіца і да 6 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 28 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). Удзень у асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі прагназуецца слабы туман, уначы і раніцай-слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с, удзень па захадзе парывы будуць дасягаць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла, удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі