Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2018, 12:22

Галалёдзіца і да -4°С чакаецца ў Беларусі 12 снежня

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовы снег, галалёдзіца і да 4 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 12 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна. У некаторых раёнах чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег, удзень па паўднёвым усходзе слабая мяцеліца. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень чакаецца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі