Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2022, 13:38

Гайдукевіч: у нас сродкаў і сіл для абароны краіны дастаткова

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нас сродкаў і сіл для абароны краіны дастаткова, заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канцэпцыя нацбяспекі будзе актуальнай. Сёння вельмі шмат выклікаў, і Канцэпцыя нацбяспекі павінна вельмі дакладна людзям, якія жывуць у нашай краіне, і нашым суседзям паказаць, як мы будзем сябе абараняць. Там будзе прапісана дакладна і выразна, якія пагрозы мы бачым. Раней яна была абстрактнай, таму што калі мы яе пісалі, то яшчэ верылі, што свет можа быць іншым, чым цяпер мы яго бачым. А цяпер мы пакажам, дзе мы бачым пагрозы. І нашы ворагі, у тым ліку патэнцыяльныя, яны ўбачаць, што будзе ў выпадку парушэння цэласнасці краіны і нападзення на нас або спробы дзяржаўнага перавароту. Не сакрэт жа, што цяпер адкрыта за межамі краіны распрацоўваецца сцэнарый узброенага ўварвання ў Беларусь і ўзброенай змены ўлады. Гэтага ніхто не ўтойвае, пра гэта спакойна разважаюць. Больш таго, у гэтых краінах тых асоб, якіх інакш як тэрарыстамі не назавеш, ніхто да адказнасці не прыцягвае", - сказаў Алег Гайдукевіч.

Мы павінны сябе абараняць, падкрэсліў дэпутат. "Гэта нармальна. Каб усе бачылі, што іх чакае. Напрыклад, тыя, хто гаворыць аб экстрэмізме і тэрарызме, павінны разумець, што іх чакае толькі знішчэнне ў выпадку спробы ажыццяўлення гэтага сцэнарыя. Другі момант - гэта што грамадзянам рабіць. У Канцэпцыі нацбяспекі кожны грамадзянін павінен ведаць, за што ён адказвае. Ну і фэйкі развеем. Цяпер, паглядзіце, колькі фэйкаў, то мабілізацыя заўтра ў краіне пачынаецца, то яшчэ што. Людзі павінны ведаць, што ў нас цяпер сродкаў і сіл для абароны краіны дастаткова. Нам больш нічога пакуль на сёння не трэба", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі