Сцяг Серада, 24 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2024, 13:23

Гайдукевіч: Саюзная дзяржава садзейнічае ўмацаванню суверэнітэту Беларусі і Расіі

Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава садзейнічае ўмацаванню суверэнітэту Беларусі і Расіі. Такім меркаваннем, каменціруючы нядаўні візіт расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў Мінск, у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.

"Першае, што хачу сказаць: у арганізацыі такіх візітаў выпадковасцей не бывае. І тое, што Прэзідэнт Расіі пасля перавыбрання наведаў Кітай, а наступнай краінай стала Беларусь - гэта не выпадковасць. Гэта заканамернасць, якая паказвае, што мы галоўны саюзнік Расіі. Самы адданы і шчыры. У нас самыя сумленныя адносіны", - сказаў Алег Гайдукевіч.

Дэпутат растлумачыў, чаму паміж Беларуссю і Расіяй склаліся настолькі дружалюбныя адносіны. "Гэта выпрацоўвалася гадамі і ўзнікла не з-за СВА або ўвядзення сакнцый у адносінах да Беларусі і Расіі. Гэтыя падзеі проста паскорылі нашу інтэграцыю і дапамаглі вырашыць вельмі шмат спрэчных момантаў, якія ў нас былі. І я адразу хачу адказаць скептыкам: інтэграцыйных утварэнняў без спрэчак не бывае. Калі няма спрэчак - значыць, няма інтэграцыі", - лічыць ён.

На думку Алега Гайдукевіча, для паспяховай інтэграцыі неабходна знаходзіць кампраміс і формулу, якая выгадна дзвюм дзяржавам. "На самай справе ключавы момант у нашым саюзе - гэта тое, што і Беларусь, і Расія суверэнныя. Акрамя таго, саюз з Расіяй умацоўвае суверэнітэт і дзяржаўнасць нашай краіны. З іншага боку, саюз з Беларуссю для Расіі - гэта таксама ўмацаванне дзяржаўнасці і суверэнітэту", - падкрэсліў дэпутат.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі