ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 14:03

Фундаментальная навука ў Беларусі атрымлівае другое дыханне - вучоны

Фота з архіва
Фота з архіва

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі фундаментальная навука атрымлівае другое дыханне. Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА сказала вучоны сакратар НПЦ НАН па біярэсурсах кандыдат біялагічных навук Марына Малько.

"З развіццём біятэхналагічных галін навукі для чалавецтва адкрываецца шмат новых магчымасцей па паляпшэнні якасці жыцця. Нашы айчынныя біялагічныя даследаванні развіваюцца ў адпаведнасці з сусветнымі тэндэнцыямі. Атрымліваюць другое дыханне фундаментальныя навуковыя напрамкі, якія садзейнічаюць разуменню і пошуку вырашэння актуальных праблем", - адзначыла Марына Малько.

Паводле яе слоў, адзін з прыярытэтных напрамкаў фундаментальных біялагічных даследаванняў у Беларусі - вывучэнне біярэсурснага патэнцыялу, асабліва малавывучаных і знікаючых груп жывых арганізмаў. Такія даследаванні важны для захавання прыроднага балансу, забеспячэння эканамічных, аздараўленчых, культурна-эстэтычных патрэб грамадства. "Пры іх правядзенні ацэньваецца стан біялагічных супольнасцей, асобных відаў арганізмаў, вызначаюцца асноўныя змяненні рэсурсных відаў і экасістэм пад уплывам прыродных і антрапагенных фактараў, распрацоўваюцца метадалагічныя асновы ўліку, аднаўлення і выкарыстання біярэсурсаў, пашыраецца спектр рэсурсных аб'ектаў", - расказала эксперт.

"Вывучаючы дасканаласць прыродных твораў, міжволі ўспамінаюцца словы Леанарда да Вінчы: "Прырода так аб усім паклапацілася, што ўсюды знаходзіш, чаму вучыцца", - падкрэсліла Марына Малько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі