Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ФПБ за паўгода дапамагла аднавіцца на рабоце 24 незаконна звольненым

Грамадства 29.07.2019 | 11:46
Скрыншот видэа СТБ
Скрыншот видэа СТБ

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі за першае паўгоддзе бягучага года больш за 80 разоў прадстаўляла інтарэсы працоўных у судзе і на рабоце з яе дапамогай былі адноўлены 24 незаконна звольненыя. Такія даныя прывёў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ФПБ адзначыў, што федэрацыя на практыцы сутыкаецца з неабходнасцю абараняць правы працоўных людзей у судах. "Толькі за першае паўгоддзе мы прадстаўлялі інтарэсы больш як 80 чалавек у судах. Амаль 24 незаконна звольненыя адноўлены на рабоце. Больш за Br900 тыс. незаконна ўтрыманых і нявернутых сродкаў вярнулі".

Акрамя таго, прафсаюзы выявілі больш за 21,5 тыс. выпадкаў парушэння працоўных правоў. Наймальнікам былі накіраваны адпаведныя прадпісанні, і ў 92 працэнтах выпадкаў гэтыя парушэнні выпраўлены.

Аднак, падкрэсліў Міхаіл Орда, каб скараціць негатыўныя тэндэнцыі, неабходна заканадаўча збалансаваць, зыходзячы з сучаснай практыкі, правы і паўнамоцтвы двух бакоў - работніка і наймальніка. Менавіта таму ФПБ прыклала столькі намаганняў, каб максімальна ўключыць свае прапановы ў абноўлены Працоўны кодэкс. Так, удалося гарантаваць права добрасумленных працоўных на прадаўжэнне кантракта на максімальны тэрмін - каб спыніць практыку кароткатэрміновых кантрактаў. Яшчэ адна з норм па ўзмацненні абароны правоў працоўных, ініцыяваная ФПБ, - асобы пенсійнага ўзросту пры іх звальненні ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, кантракта змогуць атрымліваць выхадную дапамогу. На сённяшні дзень ім, у адрозненне ад іншых катэгорый работнікаў, у гэтым праве адмоўлена. Унесены таксама нормы, якія не дазваляюць спаганяць з работнікаў штрафы, што накладваюцца на арганізацыю.

"Шмат яшчэ пытанняў датычацца самазанятасці. Або дыстанцыйная занятасць - тое, што яшчэ трэба прапрацаваць. Убачыць практыку і знайсці прымальныя рашэнні, якія абаранялі б чалавека, - адзначыў Міхаіл Орда. - Мы з Паркам высокіх тэхналогій дамовіліся аб тым, што ў верасні, не адкладваючы надоўга, правядзём для гэтага рабочую сустрэчу".

Ёсць і іншыя пытанні абароны правоў працоўных, якія патрабуюць дадатковага абмеркавання, карэкціроўкі. Напрыклад, звязаныя з асаблівымі ўмовамі працы, таксама з прадпрыемствамі, што знаходзяцца ў стадыі банкруцтва. Некаторыя прапановы ФПБ накіраваны ва ўрад. Так, кампенсацыйныя механізмы па захаванні страхавога стажу работнікаў ліквідуемых прадпрыемстваў, як разлічвае федэрацыя, удасца прыняць да канца года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.