.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 жніўня 2020, 09:00

ФПБ: сёння неабходна дэталёва і аб'ектыўна вывучыць кожны выпадак праяўлення насілля

Фота з архіва
Фота з архіва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння неабходна дэталёва і аб'ектыўна вывучыць кожны выпадак праяўлення насілля. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Складаныя, цяжкія два дні - гэта тое, што адбывалася 9 і 10 жніўня. Федэрацыя прафсаюзаў звярнулася да праваахоўных органаў. У нашым звароце гаворыцца аб тым, што сёння неабходна дэталёва і аб'ектыўна вывучыць кожны выпадак, - сказаў Міхаіл Орда. - Міністр унутраных спраў зрабіў заяву аб тым, што ўсе выпадкі будуць вывучаны і пачалі ўжо іх вывучэнне. І я думаю, што ў бліжэйшы час мы пачуем вынікі гэтага расследавання. Але нам трэба зрабіць усё, каб больш ніколі ў нас не паўтарылася тое, што здарылася. І неабходна з кожным выпадкам разабрацца і даць аб'ектыўную ацэнку".

Старшыня ФПБ падкрэсліў, што прафсаюзы гатовы аказаць прававую дапамогу пацярпелым. "У нас ёсць прававая інспекцыя, там працуюць высакакласныя юрысты, і мы гатовы аказаць пацярпелым прававое суправаджэнне. Прычым не важна, знаходзіцца чалавек у прафсаюзе або не. Таксама нашы пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі на прадпрыемствах аказваюць матэрыяльную дапамогу", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі