Сцяг Пятніца, 12 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2024, 09:50

ФПБ: каля 15 тыс. выхаванцаў прафсаюзных спартыўных школ праходзяць аздараўленне за летні перыяд

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 15 тыс. выхаванцаў прафсаюзных спартыўных школ праходзяць аздараўленне за летні перыяд, адзначыў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

"Мы ведаем, якая ўвага ўдзяляецца спорту. Мы каля 15 тыс. выхаванцаў нашых прафсаюзных школ аздараўляем за летні перыяд. Гэта трэніроўка, падтрыманне іх фізічнага развіцця. Гэта работа - уклад у пэўныя паказчыкі па краіне", - сказаў Вадзім Грачоў.

Паводле яго слоў, прафсаюзныя спартыўныя школы маюць сацыяльную накіраванасць. "Наша задача - прыцягнуць юнакоў і дзяўчат, каб яны не сноўдаліся на вуліцы, пакуль бацькі на рабоце. А калі яны ўжо знайшлі сябе ў гэтым відзе спорту, калі іх убачылі трэнеры вучылішчаў алімпійскага рэзерву сістэмы Мінспорту, тады мы перадаём у больш высокае звяно", - адзначыў намеснік старшыні ФПБ.
Ён паведаміў, што кожны год у больш высокае звяно пераходзяць каля 400 выхаванцаў прафсаюзных спартыўных школ.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі