ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2020, 10:03

ФПБ і Генпракуратура будуць адсочваць выкананне новага Працоўнага кодэкса

Фота з архіва
Фота з архіва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Генеральная пракуратура будуць адсочваць выкананне новага Працоўнага кодэкса. Аб гэтым старшыня ФПБ Міхаіл Орда заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Мы з Генеральнай пракуратурай падпісалі пратакол, ёсць пагадненне аб тым, што мы будзем разам адсочваць практыку прымянення гэтага вельмі важнага дакумента", - расказаў Міхаіл Орда. Паводле яго слоў, важна не толькі прыняць новы закон, але і адсачыць, як выконваюцца яго нормы на практыцы.

Абноўлены Працоўны кодэкс пачне дзейнічаць з 28 студзеня. Частка навацый у ім накіравана на стварэнне вялікіх магчымасцей для сумяшчэння паспяховай кар'еры і выхавання дзяцей у сем'ях. Так, таты і айчымы пры жаданні змогуць атрымаць водпуск да 14 каляндарных дзён пры нараджэнні ў сям'і дзіцяці. Наймальнік абавязаны прадаставіць такі водпуск (неаплатны, калі толькі іншае не будзе замацавана ў калектыўным дагаворы або для членаў прафсаюза). Маці з дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў цяпер змогуць адпраўляцца ў службовыя камандзіроўкі, а таксама выходзіць на работу ў выхадныя дні і святы пры жаданні. Наймальнікі змогуць прыцягваць іх і да звышурочных работ.

Супрацоўнікам у час працоўнага водпуску па асноўным месцы работы дазволілі працаваць па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень або змену. Пакуль занятасць па сумяшчальніцтве дазволена толькі на палавіну рабочага дня.

Павялічаны памер выхадной дапамогі да аднаго сярэднямесячнага заработку пры звальненні работніка па прычыне ўстанаўлення няпоўнага рабочага часу менш за палавіну нармальнай працягласці. І ўстаноўлены месячны тэрмін папярэджання работніка аб змяненні істотных умоў працы. Акрамя таго, прадугледжана адзіная для ўсіх работнікаў мінімальная кампенсацыя пры датэрміновым скасаванні кантракта ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора, кантракта - у памеры трох сярэднямесячных зарплат.

З добрасумленнымі спецыялістамі будуць заключаць доўгатэрміновыя кантракты. А менавіта: па пагадненні бакоў кантракт з работнікам, які не дапускае парушэнняў дысцыпліны, будзе прадаўжацца да заканчэння максімальнага тэрміну яго дзеяння. Новы кантракт з такім работнікам будзе заключацца на тэрмін не меншы за тры гады. На меншыя тэрміны кантракты будуць прадаўжацца, новыя будуць заключацца толькі з пісьмовай згоды работніка.

Таксама ў абноўленым ПК замацавана, што матэрыяльная адказнасць работнікаў, якія працуюць па кантракце, надыходзіць у тых жа выпадках і пры тых жа ўмовах, што і ў работнікаў, з якімі заключаны працоўныя дагаворы, г.зн. толькі за наўмыснае нанясенне маёмаснай шкоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі