ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2020, 19:57

ФПБ і галіновыя прафсаюзы прынялі заяву ў падтрымку міру і спакою

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і яе галіновыя прафсаюзы прынялі заяву ў падтрымку міру і спакою. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

"Сёння мы бачым, што ёсць сілы, якія зацікаўлены ў тым, каб разбурыць нашы прадпрыемствы і падарваць эканоміку. Подласць і бессаромная хлусня сталі галоўнымі інструментамі іх работы. З-за мяжы яны абяцаюць людзям залатыя горы. А на справе спрабуюць пазбавіць беларусаў работы, зарплаты, пенсій і ўсіх прывычных сацыяльных гарантый, - гаворыцца ў заяве. - Яны цынічна радуюцца таму, што нашы прадпрыемствы могуць застацца без заказаў. І прыніжаюць людзей тым, што замест стабільнага даходу прапануюць ім задавольвацца прадуктовымі наборамі. Ім абыякавы наш агульны дабрабыт. Таму што яны жывуць пад лозунгам: чым горш для людзей, для краіны, тым лепш для іх. Мы ўсе разам дзесяцігоддзямі працавалі над тым, каб развіваліся нашы прадпрыемствы, каб у краіне былі даступныя адукацыя, медыцына, гарантаваная сістэма сацыяльнай абароны. Але ўсё гэта можа пасці ў адзін момант, калі мы не адстаім нашы агульныя дасягненні".

Прафсаюзы заклікаюць не ісці на повадзе ў тых, хто імкнецца нанесці шкоду нашай дзяржаве і па вялікім рахунку кожнаму беларусу. "Гэта наша жыццё. Наша Беларусь. Мы павінны захаваць дабрабыт і абароненасць кожнага грамадзяніна нашай краіны", - адзначаецца ў заяве.

Каменціруючы прынятую сёння заяву, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда адзначыў: "Мы павінны ўсе разам адстаяць нашы агульныя дасягненні. Нашы прадпрыемствы, наша мірнае спакойнае жыццё. І хачу сказаць, што мы сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі краіны падалі заяўку на правядзенне ў гэтыя выхадныя мерапрыемстваў у Мінску ў падтрымку міру і спакою ў нашай краіне. І я хачу запрасіць усіх, хто шчыра перажывае за нашу краіну, за нашу агульную будучыню, прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі