Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2021, 09:33

ФПБ: для членаў прафсаюза ўстаноўлены льготы па падаходным падатку

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі для членаў прафсаюза ўстаноўлены льготы па падаходным падатку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

Гэтыя нормы замацаваны ў абноўленым Падатковым кодэксе, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2021 года. "Так, члены прафсаюза вызваляюцца ад падаходнага падатку з даходаў, атрыманых ад прафсаюза, у выглядзе ўзнагароджання за добрасумленны і актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і ў сувязі з дзяржаўнымі святамі, святочнымі днямі, памятнымі і юбілейнымі датамі фізічных асоб і арганізацый", - расказалі ў прэс-службе.

Не абкладаюцца падаткам і іншыя даходы, атрыманыя ад прафсаюза, якія не з'яўляюцца ўзнагародай за выкананне працоўных і іншых абавязкаў. У прыватнасці, гэта датычыцца матэрыяльнай дапамогі, а таксама даходаў, атрыманых ад прафсаюза ў выглядзе падарункаў і прызоў, аплаты кошту пуцёвак, за выключэннем пуцёвак, набытых для дзяцей да 18 гадоў.

Як растлумачыла начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння ФПБ Марына Лазар, раней ільготавалася сума даходу толькі ў памеры, які не перавышае Br397. Акрамя таго, з гэтага года ад выплаты падаходнага падатку вызвалены сумы матдапамогі, якую прафсаюзы аказваюць сваякам памерлага работніка - члена прафсаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі