ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 25 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2021, 18:59

ФПБ: больш за 200 судовых спраў вырашаны на карысць работнікаў пры дапамозе прафсаюзаў

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 судовых спраў вырашаны на карысць работнікаў пры дапамозе прафсаюзаў, расказалі БЕЛТА ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, падводзячы вынікі работы прававой інспекцыі працы за папярэдні год.

"Штодзённа юрысты ФПБ разглядаюць сітуацыі, звязаныя з парушэннем працоўных правоў работнікаў. Незаконнае звальненне або дысцыплінарнае спагнанне, парушэнне парадку прыёму на работу або звальнення, няправільны разлік заработнай платы, нявыплата кампенсацыі ў выпадку атрымання вытворчай траўмы - у кожным такім выпадку прававыя інспектары працы аказваюць усю неабходную дапамогу работнікам. І ў большасці выпадкаў вырашыць спрэчныя сітуацыі ўдаецца ў дасудовым парадку - шляхам перагавораў або пры разглядзе ў камісіі па працоўных спрэчках, - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння ФПБ Марына Лазар. - Але ёсць і сітуацыі, калі прафсаюзы абараняюць правы работнікаў у судах. Пры гэтым у большасці такіх выпадкаў ўдаецца адстаяць інтарэсы людзей. Напрыклад, у мінулым годзе пры дапамозе прафсаюзаў больш за 200 судовых спраў былі вырашаны на карысць работнікаў".

Неабходна адзначыць: у адпаведнасці з заканадаўствам прафсаюзы маюць права не толькі кансультаваць членаў прафсаюза, дапамагаць у складанні працэсуальных дакументаў, але і непасрэдна прадстаўляць інтарэсы супрацоўнікаў у судзе. Прычым усё гэта бясплатна. Найбольш часта судовыя спрэчкі, у якіх інтарэсы работнікаў прадстаўляюць прафсаюзы, звязаны з парушэннямі ў аплаце працы, незаконным прыцягненнем да дысцыплінарнай адказнасці. Акрамя таго, значная доля іскаў звязана з аднаўленнем незаконна звольненых, заключэннем (прадаўжэннем) кантрактаў, спагнаннем з наймальніка сум кампенсацыі ў выпадках парушэння правоў работнікаў.

"Часта прычына спрэчных сітуацый у тым, што пры прыняцці тых ці іншых рашэнняў наймальнік не ўлічвае нормы калектыўнага дагавора або тарыфнага пагаднення. Напрыклад, на адным з прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці наймальнік у парушэнне калектыўнага дагавора, што дзейнічае ў арганізацыі, папярэдне не ўзгадніў звальненне чалавека з прафсаюзам. У выніку судовага разбору работнік быў адноўлены, - прывяла прыклад Марына Лазар. - Або яшчэ адна з распаўсюджаных сітуацый. Работніку сельскагаспадарчай арганізацыі Мінскай вобласці наймальнік вырашыў не прадаўжаць кантракт у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння. Але ў пагадненні паміж Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама, Мінскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Мінскім абласным аграпрамысловым саюзам на 2018-2020 гады наймальніку прадпісана прадаўжаць кантракт з добрасумленнымі работнікамі з іх згоды. У названым выпадку работнік добрасумленна ставіўся да сваіх службовых абавязкаў, да дысцыплінарнай адказнасці не прыцягваўся і жадаў прадоўжыць працоўныя адносіны. Пасля працяглых разбораў судовым рашэннем работнік быў не толькі адноўлены на ранейшым месцы, але і з наймальніка быў спагнаны на яго карысць сярэдні заработак за час вымушанага прагулу ў памеры больш за Br3,7 тыс.".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі