
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава БЕЛТА "Мяжа паміж жыццём і смерцю" адкрылася ў будынку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Праект праходзіць пры падтрымцы Цэнтра "Сістэмная праваабарона", паведамляе БЕЛТА.
Выстава складаецца з больш як 100 фатаграфій, якія адлюстроўваюць рэальныя гісторыі і лёсы мігрантаў з розных краін, у тым ліку дзяцей. Мэта праекта - расказаць аб міграцыйным крызісе, паказаць рэальную сітуацыю на беларуска-польскай граніцы.















Выстава пачала працаваць 17 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Потым з 20 па 26 сакавіка экспанавалася ў фае чыгуначнага вакзала Мінска. З сённяшняга дня па 2 красавіка праект будзе выстаўлены ў будынку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Выстава будзе працаваць без выхадных, уваход бясплатны.-0-