Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фотавыстаўка да 100-годдзя БЕЛТА адкрыецца ў Маскве 12 лістапада

Грамадства 09.11.2018 | 13:40

9 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзентацыя фотавыстаўкі Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Імгненні стагоддзя" адбудзецца 12 лістапада ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя, прысвечаная 100-годдзю БЕЛТА, уключае каля 40 шырокафарматных фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі ў гісторыі Беларусі з 1918 года да нашага часу. На выстаўцы будуць прадстаўлены ўнікальныя чорна-белыя і каляровыя здымкі, якія падораць магчымасць акунуцца ў атмасферу розных эпох і зноў перажыць кранальныя моманты мінулага.

Сярод запрошаных гасцей - прадстаўнікі міністэрстваў Расійскай Федэрацыі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Выканаўчага камітэта СНД, дыпламаты, кіраўнікі вядучых беларускіх і расійскіх СМІ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.