31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXXI Дзень беларускага пісьменства прымаюць 31 жніўня і 1 верасня Івацэвічы. Урачыстасці Дня беларускага пісьменства ўжо шмат гадоў праводзяцца ў розных гарадах Беларусі для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры і друкаванага слова. Свята прымаюць гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.-0-
Фота Надзеі Касцецкай