Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД пройдзе 16-19 верасня ва Уфе. Для ўдзелу ў ім у сталіцу Рэспублікі Башкортастан прыедуць каля 200 прадстаўнікоў краін Садружнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міждзяржаўным фондзе гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД (МФГС).
Форумы навуковай і творчай інтэлігенцыі СНД з'яўляюцца буйнейшымі штогадовымі гуманітарнымі мерапрыемствамі на прасторы Садружнасці, на якіх падводзяцца вынікі мінулага года, абмяркоўваюцца планы сумесных дзеянняў, выпрацоўваюцца рэкамендацыі па найбольш актуальных пытаннях узаемадзеяння ў галіне навукі, адукацыі, культуры, інфармацыі, турызму, спорту, работы з моладдзю.
Форумы праходзяць з 2006 года па чарзе ў розных краінах. Расія прымае Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі чацвёрты раз. Тройчы мерапрыемствы праводзіліся ў Маскве. Уфа прымае форум упершыню.
Тэма цяперашняга форуму "Садружнасць Незалежных Дзяржаў: агульныя каштоўнасці і разнастайнасць культур" прадугледжвае абмеркаванне планаў супрацоўніцтва з улікам сучасных рэалій і вызначэнне прыярытэтных напрамкаў і форм работы. На пленарных пасяджэннях і ў профільных секцыях дзеячы навукі, адукацыі і мастацтва абмяркуюць розныя аспекты прафесійнага ўзаемадзеяння: новыя фарматы супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы, валанцёрства як рэсурс развіцця грамадства, інтэграцыйныя працэсы ў фарміраванні міжкультурнага дыялогу.
На палях форуму адбудуцца сустрэчы кіраўнікоў профільных гуманітарных аб'яднанняў СНД. Круглыя сталы правядуць кінематаграфісты, кіраўнікі творчых ВНУ, спецыялісты па арганізацыі інклюзіўных праектаў. Асобная сустрэча будзе прысвечана падрыхтоўцы да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Традыцыйна да форуму прымеркавана сустрэча прадстаўнікоў кіруючых органаў гуманітарнага супрацоўніцтва Садружнасці: савета па гуманітарным супрацоўніцтве і праўлення МФГС.
Кульмінацыяй форуму стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў галоўнай міждзяржаўнай прэміяй СНД - "Зоркі Садружнасці", якая прысуджаецца за выдатныя дасягненні ў сферы мастацтва, навукі і адукацыі. Свае ўзнагароды атрымаюць і лаўрэаты маладзёжнай прэміі СНД - "Садружнасць дэбютаў".
У рамках культурнай праграмы форуму адбудзецца выступленне маладзёжнага сімфанічнага аркестра СНД. Стварэнне аркестра - адзін са знакавых праектаў МФГС. Калектыў упершыню быў сабраны ў 2007 годзе. У яго склад традыцыйна ўваходзяць маладыя музыканты краін Садружнасці, пераможцы прэстыжных музычных конкурсаў. У розныя гады аркестрам кіравалі вядомыя дырыжоры Юрый Сіманаў, Уладзімір Співакоў, Васіль Валітаў. На гэты раз узначаліць аркестр народны артыст Расіі Сяргей Скрыпка, лаўрэат прэміі "Зоркі Садружнасці".
Форум завершыцца прыняццем рэзалюцыі, у якой удзельнікі мерапрыемства падвядуць вынікі сумеснай работы і сфармулююць задачы на бліжэйшую перспектыву.
Арганізатары форуму - Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД і Міністэрства культуры Рэспублікі Башкортастан.-0-