5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД пройдзе 14-15 мая ў Душанбэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міждзяржаўным фондзе гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.
У форуме чакаецца ўдзел больш як 200 дэлегатаў з краін Садружнасці. Тэма мерапрыемства - "Садружнасць незалежных дзяржаў: новыя гарызонты гуманітарнага супрацоўніцтва".
Дзеячы навукі, адукацыі і мастацтва абмяркуюць розныя аспекты прафесійнага ўзаемадзеяння: новыя фарматы супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы, інтэграцыйныя працэсы ў фарміраванні міжкультурнага дыялогу, магчымасці СМІ для развіцця агульнай гуманітарнай прасторы. Тэма галоўнага пленарнага пасяджэння - "Уклад народаў Садружнасці ў Вялікую Перамогу".
У рамках мерапрыемства адбудзецца сустрэча кіраўнікоў Нацыянальных акадэмій навук. Традыцыйна да форуму прымеркавана сустрэча прадстаўнікоў кіруючых органаў гуманітарнага супрацоўніцтва Садружнасці: Савета па гуманітарным супрацоўніцтве і праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва.
У рамках форуму адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў міждзяржаўных прэмій СНД "Зоркі Садружнасці" і "Садружнасць дэбютаў", а таксама выступленне маладзёжнага сімфанічнага аркестра СНД.
Форумы творчай і навуковай інтэлігенцыі - галоўнае гуманітарнае мерапрыемства года на прасторы Садружнасці. Яны па чарзе праводзяцца ў сталіцах краін СНД. Арганізатары форуму - Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД (МФГС) і Нацыянальная акадэмія навук Таджыкістана.-0-