Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2019, 14:57

Форум "Саюзная дзяржава 2030 - траекторыя будучыні" пройдзе ў Маскве 20-21 лістапада

16 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Экспертна-медыйны форум "Саюзная дзяржава 2030 - траекторыя будучыні" адбудзецца ў Маскве 20-21 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, які выступае адным з арганізатараў мерапрыемства.

Форум збярэ экспертаў, палітолагаў, сацыёлагаў, кіраўнікоў СМІ, вучоных, прадстаўнікоў тэхнапаркаў і навукова-даследчых інстытутаў, а таксама маладзёжных грамадскіх і навуковых арганізацый з Беларусі і Расіі. На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да іх звернецца дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

У першы дзень мерапрыемства будуць разглядацца патэнцыяльныя мадэлі развіцця Саюзнай дзяржавы, а журналісты і спецыялісты па сувязях з грамадскасцю абмяркуюць інтэграцыйныя стратэгіі ў сферы інфармацыі. У другі дзень арганізуюць секцыі "Інавацыйныя тэхналогіі для вырашэння задач Саюзнай дзяржавы" і "Гуманітарнае супрацоўніцтва - тэрыторыя маладых". Акрамя таго, адбудзецца спецыяльная сесія да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі