ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2023, 16:26

Форум "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс" пройдзе ў НАН 3-4 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс" пройдзе 3 і 4 кастрычніка на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Форум прысвечаны захаванню гістарычнай памяці Беларусі і Расіі, накіраваны на процідзеянне фальсіфікацыі сумеснай гісторыі дзвюх краін, перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, уключаючы рэабілітацыю нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, шляхам умацавання гуманітарных сувязей і развіцця супрацоўніцтва. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, органаў улады і дзяржаўнага кіравання Беларусі і Расіі, устаноў вышэйшай адукацыі, навуковых колаў і экспертнай супольнасці, музеяў, архіваў, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі дзвюх краін.

Работа форуму пачнецца 3 кастрычніка з пленарнага пасяджэння і будзе прадоўжана ў рамках трох профільных секцый, дзе будуць абмяркоўвацца праблемы ключавых напрамкаў расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне захавання гістарычнай памяці і процідзеяння фальсіфікацыі гісторыі, фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцей у працэсе выхавання новага пакалення, актуальных пытанняў гістарычнай адукацыі, гісторыка-прававых ацэнак і падыходаў у вывучэнні і асвятленні нацысцкага генацыду на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

На наступны дзень, 4 кастрычніка, работа форуму будзе прадоўжана на круглым стале "Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі: гісторыя і сучаснасць". Таксама пройдзе прэзентацыя кнігі "Срока давности не имеют… Преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг." серыі "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы", кніг і зборнікаў дакументаў, выдадзеных расійскімі і беларускімі гісторыкамі і архівістамі. Удзельнікі мерапрыемства таксама наведаюць мемарыяльны комплекс "Хатынь". Па выніках форуму плануецца прыняцце падагульняючай рэзалюцыі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства асветы РФ, Фонд "Гістарычная памяць" і Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Форум пройдзе пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі