Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2022, 13:12

Форум "Беларусь памятае!" 14 верасня аб'яднае ў парламенце маладых гісторыкаў з усёй краіны

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючага маладзёжнага форуму "Беларусь памятае!" адбудзецца 14 верасня ў Палаце прадстаўнікоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У сучасных палітычных умовах барацьбы за сваю гістарычную спадчыну важна не толькі папулярызаваць памяць аб гераічным мінулым беларусаў, але і адказна падыходзіць да падрыхтоўкі прафесійных гісторыкаў, вучоных, здольных не толькі вывучаць, але і прапагандаваць гістарычныя факты, выхоўваць у моладзі павагу да сваёй гісторыі і краіны. Менавіта таму ў сценах Дома ўрада збяруцца маладыя гісторыкі - аспіранты, магістранты гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У рамках форуму плануецца абмеркаваць барацьбу беларускага народа ў міжваеннай Польшчы за сваё права жыць у адзінай дзяржаве, а таксама даць ацэнку спробам сучасных польскіх палітыкаў і гісторыкаў прадаўжаць экспансіянісцкую палітыку адносна Беларусі з прыняццем адпаведнай рэзалюцыі.

Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя выстаўкі Нацыянальнага архіва, прысвечанай акупацыі тэрыторый Заходняй Беларусі палякамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі