Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Формы і метады работы з моладдзю павінны ўдасканальвацца - Качанава

Грамадства 08.08.2018 | 13:31
Наталля Качанава на семінары
Наталля Качанава на семінары

8 жніўня, Рэчыца /Кар. БЕЛТА/. Формы і метады работы з моладдзю павінны ўдасканальвацца. На гэтым акцэнтавала ўвагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава на рэспубліканскім семінары-практыкуме па дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, які праходзіць сёння ў Рэчыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што семінар-практыкум стаў пляцоўкай, дзе абмяркоўваюцца задачы, даручэнні па пытаннях развіцця маладзёжнай палітыкі, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы на V Усебеларускім народным сходзе, Рэспубліканскім педагагічным савеце, іншых мерапрыемствах і нарадах. Акрамя таго, форум прызначаны разгледзець пытанні, якія існуюць і патрабуюць вырашэння. "Гэта і магчымасць абмяняцца існуючым вопытам і меркаваннямі аб тым, што яшчэ сёння трэба зрабіць, магчыма, на заканадаўчым узроўні", - дадала Наталля Качанава. У якасці прыкладу яна назвала прапанову, агучаную на нядаўнім з'ездзе БРСМ. Яна датычылася павелічэння маладзёжнага ўзросту, бо працягласць жыцця змянілася.

Спектр абмяркоўваемых тэм уключае ў тым ліку пытанні прафесійнай арыентацыі старшакласнікаў, атрымання адукацыі і працаўладкавання, прадастаўлення першага рабочага месца, патрыятычнага выхавання моладзі і інш.

Семінар аб'яднаў прадстаўнікоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў краіны. Напярэдадні на практычных пляцоўках удзельнікам форуму прадставілі разнастайныя формы і метады работы з дзецьмі і моладдзю ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі Рэчыцкага раёна.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.